Акция «Ад Сэрца да Сэрца»
27 кастрычніка адбылася прыгожая, прыемная і вельмі добрая падзея. Дзеці разам з валанцёрамі сацыяльнай ініцыятывы “Ад Сэрца да Сэрца” наведалі аўтарскі канцэрт кампазітара, паэта, музыкі і выканаўцы Аляксея Скрыпніка ў канцэртнай залі “Верхні горад”. Рамансы, інструментальная музыка, фламенка... Цудоўны вечар! Бясплатныя квіткі для дзяцей, якія праходзяць рэабілітацыйны курс, падарунак ад мамы Аляксея Скрыпніка і самога выканаўцы. Падарунак атрымаўся сапраўды добрым і цёплым. І ён быў не толькі музыкальным. Пасля канцэрта сам Аляксей Скрыпнік і яго маці падзяліліся з маладымі людзьмі думкамі аб маралі, сутнасці жыцця і вельмі важных яго аспектах. Сапраўды, прыгожая музыка не можа нараджацца з халоднага сэрца. Мы вельмі ўдзечныя Аляксею Скрыпніку і яго маці Ірыне Аляксееўне за такі шчодры падарунак, за эмоцыі ад усёй душы! Вялікі дзякуй Марина Пархимчик і Виктория Гриневич за ініцыятыву і арганізацыю ўдзелу дзяцей у гэтым канцэрце! Мы вельмі ўдзячныя Caritas-Minsk і Домик инклюзивный / Inclusive Houseза дапамогу ў вырашэнні транспартных пытанняў! І вялікі дзякуй наведнікам сеткі крамаў "Суседзі" за падаруначкі для нашых юных гасцей!